Акцыя “Чытаем разам па-беларуску” На мінулым тыдні з 12 па 17 красавіка ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем разам па-беларуску”. Вучні разам з бібліятэкарам адпраўляліся ў падарожжа па іншым планетам з астранаўтамі Раісы Баравіковай. Пазнаёміліся з фантастычнымі апавяданнямі пра незвычайныя расліны, якія растуць на нашай зямлі і занесены ў Чырвоную кнігу. Злёталі разам з бульбінкай Адрэтай на планету Цэнтаўра. Пазнаёміліся з творамі Станіслава Шушкевіча і яго зборнікам “Птушыны ранак”. Цікава было слухаць дзяцям вершы і апавяданні пра птушак і звяроў Беларусі. Разам з Мішам Цудзікам спрабавалі навучыць чытаць сабачку Рудзіка. І яшчэ шмат чаго іншага адбылося ў школьнай бібліятэцы для маленькіх чытачоў. Школьная бібліятэка запрашае ўсіх, каму цікава пачытаць разам з намі!
|
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем