Навигация
Опрос

Каковы причины вашего участия в олимпиадах? [?]

Самые читаемые новости:

***
Архив новостей

ІНАВАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ
Автор: admin2 |
30 август 2018 |
Просмотров: 434 |
Комментарии (0)
СШ № 2

ІНАВАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ "Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі" (2018-2020)

 

Кансультанты:

Слесарава Іна Мікалаеўна, дацэнт кафедры сучасных методык і тэхналогій адукацыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Пашковіч Таццяна Фадзееўна, метадыст вышэйшай катэгорыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”

Доўгаль Дзмітрый Аляксандравіч, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай мовы, намеснік дэкана факультэта пачатковай і музычнай адукацыі МДУ імя А.Куляшова

 

Мэта інавацыйнага праекта – фарміраванне і развіццё асобы вучня, гатовай “да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа; забеспячэння захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы” праз эвалюцыяніраванне этнакультурных традыцый у межах адукацыйнага асяроддзя установы адукацыі.

 

Задачы інавацыйнага праекта:

  1. Распрацаваць і рэалізаваць сістэму кіравання, якая забяспечвае ўключэнне педагогаў ў працэс рэалізацыі інавацыйнага праекта шляхам авалодання этнакультурнымі тэхналогіямі, на аснове сучасных прынцыпаў менеджменту.
  2. Забяспечыць навукова-метадычнае суправаджэнне на ўсіх этапах рэалізацыі інавацыйнага праекта, якое садзейнічае самаадукацыі педагогаў сродкамі тэарэтычнага асэнсавання канцэптуальных асноў праекта і вызначэння кірунку індывідуальных педагагічных даследаванняў для фарміравання і развіцця інавацыйнага педагагічнага вопыту.
  3. Стварыць сістэму метадычнай работы (арганізаваць метадычнае суправаджэнне), якая забяспечвае прыняцце педагагічнымі работнікамі этнапедагогікі як сацыягуманітарнай каштоўнасці і эфектыўнага сродку ўзбагачэння зместу адуацыі, стварае умовы для авалодання педагогамі этнакультурнымі тэхналогіямі ў спалучэнні з сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі і садзейнічае індывідуальнаму асобаснаму і прафесійнаму развіццю.
  4. Узбагаціць і пашырыць адукацыйнае асяроддзе ўстановы адукацыі, закладваючы і развіваючы этнакультурныя традыцыі шляхам падрымкі ініцыятыў вучняў, педагагічных работнікаў, законных прадстаўнікоў і сацыяльных партнёраў, праз спалучэнне культуры і педагагічных здабыткаў для фарміравання і развіцця вучня як захавальніка і носьбiта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.
  5. Арганізаваць псіхолага-педагагічнае забеспячэнне інавацыйнага праекта, якое садзенічае фарміраванню і развіццю этнакультурнай кампетэнцыі ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу.
  6. Стварыць спрыяльныя ўмовыдля працэсу фарміравання, прадстаўлення і трансляцыі педагогамі інавацыйнага педагагічнага вопыту ў галіне этнапедагогікі, распрацаваць метадычныя матэрыялы па ўкараненні яго ў масавую адукацыйную практыку.

 

Чакаемыя вынікі

Сфарміраванасць у суб’ектаў адукацыйнага працэсу этнакультурнай компетэнтнасці, якая выяўляецца ў гатоўнасці да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа; забеспячэння захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы”.

Сфарміраванасць у педагогаў упраўленчай кампетэнцыі на аснове сучасных прынцыпаў менеджменту, якая забяспечвае ажыццяўленне самадукацыі ў галіне этнакультурнай педагогікі; фарміраванне, апісанне і прадстаўленне інавацыйнага педагагічнага вопыту; праяўленне ініцыятывы ў стварэнні і замацаванні традыцый установы адукацыі па ўкараненні этнакультурных тэхналогій у адукацыйны працэс; гатоўнасць да распрацоўкі планава-стратэгічных дакументаў,якія прызнаюцьэтнакультуру як сацыягуманітарную каштоўнасць, а этнапедагогіку як эфектыўны сродак ўзбагачэння зместу навучання і выхавання.

Стварэнне аб’яднанняў па інтарэсах шляхам падрымкі ініцыятыў вучняў, педагагічных работнікаў, законных прадстаўнікоў і сацыяльных партнёраў, якія садзейнічаюць фарміраванню і развіццю вучня як захавальніка і носьбiта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.

 

Каляндарны план інавацыйнай дзейнасці [17,38 Kb] (cкачиваний: 22)

 


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем





Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

СШ №2 г.Свислочь


















Сайты учреждений образования