Сённяшняе мерапрыемства было незвычайным, яно адбылося ў форме КВЗ (клуб вынаходлівых знаўцаў) пад назвай “Любі, шануй, ведай роднае слова!” Конкурс садзейнічаў абагульненню ведаў, набытых пад час урокаў беларускай мовы і літаратуры, дапамог раскрыць творчы патэнцыял вучняў, выхоўваў цікавасць да моўнага багацця беларускага народа. Мерапрыемства пачалося з конкурсу капітанаў “Канструяванне слоў”. Вучні з цікавасцю ўдзельнічалі ў наступных конкурсах: “Словы-змейкі”, “Папацей, грамацей”, “Вам слова, юныя паэты”, “Аматары беларускага фальклору”. Дзеці паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў у конкурсе “Спрыт, знаходлівасць і розум”, праявілі артыстычныя здольнасці ў конкурсе “Пазнай фразеалагізм”.
|
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем