“За што я люблю родную зямлю?” – адказ на гэтае пытанне шукала вучаніца 7 “Б” класа сярэдняй школы № 2 імя М. П. Масонава Лізавета Раецкая і справілася з гэтай задачай на “выдатна”. Да творчага пошуку Лізавету і яе настаўніка беларускай мовы і літаратуры Ірыну Пракаповіч падштурхнуў конкурс пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, аб’яўлены цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэспубліканскі конкурс прымеркавалі да завяршэння трэцяга Года малой радзімы. Творчая праца Лізаветы прызнана лепшай у намінацыі “Маладыя галасы” і ўвойдзе ў асобны зборнік, які будзе складзены з лепшых конкурсных твораў. Заслужаную ўзнагароду – дыплом пераможцы – Лізавета атрымае на ўрачыстым мерапрыемстве, якое адбудзецца ў снежні ў Мінску.
Перейти на сайт Свислочской газеты |
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем