Пад дэвізам "Я кожную хвіліну беларус" у лагеры "Вымпел" прайшоў Дзень гісторыі і культуры маёй краіны". Асноўная мэта дня - садзейнічаць выхаванню любові і павагі да сваёй краіны і гонару за сваю малую радзіму. 15 ліпеня - Дзень вызвалення вёскі Новы Двор ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, выхаванцы лагера вырашылі правесці валанцёрскую акцыю "Помнік, а затым прынялі ўдзел у мітынгу "Мы памятаем". У другой палове дня накіраваліся на эколага-краязнаўчую экскурсію ў экалагічны цэнтр "Войтаў мост". Працаўнікі цэнтра пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з раслінным і жывёльным светам нацыянальнага парка "Белавежская пушча", рабяты з захапленнем слухалі аповед пра захаванне лясных багаццяў. Падсілкаваўшыся чарніцамі, задаволеныя і стомленыя вярнуліся ў лагер. А вечарам адбылася дыскатэка пад дэвізам " Гэта песня з Беларусі".


|
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам
зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем