У адпаведнасці з планам работы галоўнага ўправления адукацыі Гродзенскага аблвыканкама i дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі абласны цэнтр турызму i краязнаўства” на 2020 год адбылася VII абласная навукова-практычная краязнаучая канферэнцыя “Край Гарадзенскі”. Каля 300 навучэнцаў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці прадставілі свае працы ў 30 секцыях розных накірункаў.
На падставе рашэння журы работа Пелеш Валерыі “Свіслацкія дыялектызмы: лексічнае значэнне і паходжанне” ў секцыі “Лінгвістычнае краязнаўства” атрымала дыплом ІІ-й ступені і ў секцыі “Традыцыйная культура Гродзеншчыны” гэта работа была ўзнагароджана дыпломам І-й ступені .
11 студзеня ў нашай школе адбыўся літаратурны марафон "Беларускі фальклор". Ва ўсіх прысутных была цудоўная магчымасць дакрануцца да народных традыцый, пачуць беларускі фальклор. Яны зрабілі крок у гэты чароўны свет і засталіся паланёнымі яго непараўнальным хараством і багаццем. Цяпер з яшчэ большай павагай i пашанай вучні будуць думаць пра яго вялікага стваральніка - народ, пра нашу духоўную спадчыну.
Поздравляем Валюка Илью, учащегося 9 класса, призёра областного конкурса по разработке компьютерных игр патриотической направленности ”ПАТРИОТ.by“ (диплом III степени) в номинации «Моя Беларусь меня сердцем согреет»
Каляндарны план інавацыйнай дзейнасці праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі” на 2019/2020 навучальны год
Тэмы даследаванняў настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 імя М.П.Масонава г.Свіслачы” Гродзенскай вобласці і каляндарны план інавацыйнай дзейнасці
5 красавіка адбылася квэст-гульня “Этнаграфія Свіслаччыны”. Мэты і задачы: садзейнічаць далучэнню навучэнцаў да традыцыйнай культурнай спадчыны Свіслаччыны, накіраванай на даследаванне легендаў і паданняў малой радзімы, як важнейшай частцы беларускага народнага эпасу; садзейнічаць грамадзянска - патрыятычнаму выхаванню моладзі праз выяўленне і захаванне мясцовых адметнасцей духоўнай культуры.
11 студзеня адбылася гасцёўня “Ля агню каляднай свечкі”. Вучні даведаліся, як святкавалі Каляды на Свіслаччыне раней. Удзельнікі гасцёўні пазнаёміліся з галоўнымі традыцыямі і абрадамі, запальвалі свечкі, успаміналі і спявалі калядныя песні. Сустрэча атрымалася святочнай і ўтульнай.