Навигация

Опрос

Каковы причины вашего участия в олимпиадах? [?]

Самые читаемые новости:

***
Могилевский институт МВД Республики Беларусь Могилевский институт МВД Республики Беларусь Белорусская сельскохозяйственная академия
Архив новостей
Декабрь 2023 (47)
Ноябрь 2023 (96)
Октябрь 2023 (86)
Сентябрь 2023 (88)
Август 2023 (34)
Июль 2023 (34)

Класная гадзіна у Музеі хлеба
Автор: admin2 |
7 февраль 2022 |
Просмотров: 376 |
Комментарии (0)
СШ № 2

Хлеб... Якое кароценькае слова, але колькі сіл, працы, энергіі патрэбна для таго, каб ён трапіў да нас на стол!

З мэтай прывіцця павагі і беражлівых адносін да хлеба, павагі да культурнай спадчыны беларусаў, вучні 7"В" класа сярэдняй школы √2 г.Свіслачы класную гадзіну правялі ў Музеі хлеба, які дзейнічае ў нашай ўстанове адукацыі.
З вялікім задавальненнем слухалі вучні кіраўніка музея, настаўніка гісторыі А.В. Пясецкага. У невялікай зале семікласнікі даведаліся шмат цікавай і карыснай інфармацыі.
Напрыклад, што самы першы хлеб быў спечаны з жалудоў, змаглі паназіраць за эвалюцыяй прылад працы, якімі на працягу некалькіх стагоддзяў карысталіся сяляне, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснага Свіслацкага раёна.
Хлеб вайны, якім быў ён? Адказ на гэтае пытанне вучні таксама змаглі атрымаць падчас экскурсіі. Нам, хто нарадзіўся і вырас у спакойны мірны час, і ўявіць цяжка, што можна жыць без хлеба. А падчас вайны, калі голад быў гэтак жа звыклы, як і смерць, неацэнным падарункам быў маленькі кавалачак хлеба.
Даведаліся вучні і аб сучасных тэхналогіях вытворчасці хлебабулачных вырабаў ў г.Свіслачы, аб абрадавым прызначэнні каравая ад язычніцтва да сучаснасці.
Час, які правялі семікласнікі ў музеі, праляцеў хутка і непрыкметна. Экскурсія выдалася вельмі змястоўнай і насычанай. Яна дазволіла вучням па-новаму зірнуць на звыклы для нас прадукт, усвядоміць наколькі вялікая яго каштоўнасць, яшчэ раз пераканацца ў тым, што ва ўсе часы хлеб быў і застаецца асновай жыцця чалавека.

Класная гадзіна у Музеі хлеба

 

Класная гадзіна у Музеі хлеба

 

Класная гадзіна у Музеі хлеба

 

Класная гадзіна у Музеі хлеба

 

Класная гадзіна у Музеі хлеба

 

 


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем





Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

СШ №2 г.Свислочь










Сайты учреждений образования