21 лютага ў нашай школе прайшло фальклорнае свята “Хата з матчынай душою”. Вучні пазнаёмілі прысутных з асаблівасцямі інтэр’ера сялянскай хаты і рэчамі, якія знаходзяцца ў ёй. Цікава ажыццяўлялася падарожжа ў гістарычнае мінулае нашага беларускага народа. Прычым аповед пра жыццё і звычаі сялян суправаджаўся песнямі і вершаванымі радкамі. Патрэбна было вучням адгадаць загадкі. Праводзіўся і конкурс лепшых знаўцаў прыказак і прымавак па тэме вандроўкі. Акрамя таго, дэманстраваліся прадметы побыту, тагачаснае адзенне, абутак, вырабы мясцовых майстроў. Для кожнага чалавека, асаблiва вяскоўца, сядзiба – гэта спадчына, зробленая яго рукамi i духоўная, якую атрымалi мы ад продкаў i якую павiнны годна перадаць сваiм дзецям i ўнукам.
Святлана Македон, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
|
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем