У рамках Тыдня беларускай мовы 22 верасня цікава і займальна прайшоў турнір "Знаўцы роднай мовы", удзельнікамі якога сталі вучні 2"А" класа. З вялікім задавальненнем вучні чыталі вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі, збіралі "рассыпаныя" прыказкі, спаборнічалі ў правільным вымаўленні скорагаворак. У час спаборніцтва вучні паказалі свае веды па беларускай мове і яшчэ раз ўпэўніліся ў тым, што наша беларуская мова прыгожая і вельмі мілагучная.
«Гордость за Беларусь. Активное лето активного гражданина» – такую тему сегодня обсудили участники информационно-образовательного проекта «ШАГ» в средней школе № 2 им. Н. П. Массонова г. Свислочи.
22 сентября в г. Свислочь прошел Единый день безопасности. Свислочский РОЧС совместно с волонтёрами ОО "БРСМ", учащимися второй городской школы, в магазине "Евроопт" и на парковочной площадке возле него проинформировали посетителей магазина о правилах безопасного поведения при чрезвычайных ситуациях. Задачи единого дня безопасности: профилактика чрезвычайных ситуаций, правонарушений и преступлений, обучение правильному поведению в условиях чрезвычайных ситуаций, а также оказание первой медицинской помощи.
В средней школе № 2 им. Н. П. Массонова г.Свислочи прошел праздник «Мир и единство – сила народа». На мероприятии присутствовали учащиеся 8–9 классов, педагоги, администрация школы, а также гости – председатель РО ОО «Белорусский фонд мира» Татьяна Гжещик и председатель районного совета ветеранов Елена Прокопик.
21.09 у межах тыдня беларускай мовы ў школе прайшоў конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю". Старшакласнікі падзяліліся сваімі думкамі па тэме “За што я люблю сваю родную зямлю” Кожны з іх захапляецца прыродай роднага краю і адзначае, што наша родная зямля – гэта самае прыгожае месца на свеце. Кожны імкнуўся перадаць захапленне сваёй малой радзімай - тым куточкам, дзе нарадзіўся і вырас, дзе жывуць яго бацькі, куды заўсёды хочацца вярнуцца. Кожны ганарыцца яе дасягненнямі і верыць у шчаслівую будучыню. Вось толькі некаторыя вытрымкі з сачыненняў.
21.09 у рамках тыдня роднай мовы вучні 1 "А" класа правялі дзень пад дэвізам "Звіні, мая родная мова!" Увесь час першакласнікі размаўлялі на роднай мове, слухалі беларускія казкі, з захапленнем удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў " На што падобна літара". Дзень прайшоў цікава і займальна.
У рамках тыдня беларускай мовы прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў, прымеркаваны да Міжнароднага Дня міру. Дадзенае мерапрыемства было накіравана на выхаванне патрыятызму, захавання міру на Зямлі і паважлівых адносін да роднай мовы. Вучні адказна падрыхтаваліся да мерапрыемства, паказалі сваё майстэрства, арыгінальнасць і эмацыянальнасць у час дэкламавання твораў на роднай мове. А лепшыя з іх былі ўзнагароджаны дыпломамі.
20 сентября состоялась профориентационная встреча учащихся 11классов с заместителем начальника по идеологической работе и кадровому обеспечению Свислочского РОВД майором милиции Сергеем Николаевичем Романчуком, который ознакомил несовершеннолетних с правилами поступления в учреждения МВД.
19 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы вучні 5 «А” класа сталі ўдзельнікамі акцыі “Пажаданні роднай мове”. Пяцікласнікі малявалі паштоўкі, складалі віншаванні, выказвалі роднай мове цёплыя і шчырыя пажаданні росквіту, дабрабыту, незалежнасці, радасці, святла і міру, чыталі вершы па-беларуску. Акцыя паказала шчырасць і неабыякавасць вучняў да лёсу мілагучнай, прыгожай, пяшчотнай беларускай мовы.
Анлайн-акцыя "Натхнёныя Бацькаўшчынай". Вучні 9 класа прагледзелі відэасюжэты пра знакамітых беларусаў. Іх зацікавілі відэаматэрыялы пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Танка.
В ГУО «Средняя школа № 2 имени Н.П. Массонова г. Свислочь» в целях патриотического воспитания учащихся, сохранения памяти о героическом прошлом братских народов Беларуси и России, уважения к великим свершениям и достойным страницам прошлого открылась фотовыставка «Поезд памяти: путешествуем ВМЕСТЕ», через которую учащиеся учреждения познакомились с реализацией патриотического проекта «Поезд памяти», который проходил с 21 июня по 03 июля 2022 года. Эта патриотическая акция объединила молодежь Беларуси и России и стала наглядным уроком истории для молодого поколения. Фотовыставка в школе продлится до 1 октября.
19.09 в 1"Б" классе прошел классный час "З вытокаў роднай мовы". Благодаря участию в мероприятиях, посвящённых Дню белорусской письменности, ребята приобщаются к литературе, знакомятся с поэтами и писателями, великими белорусскими просветителями, богатством культурного наследия страны.
20 сентября педагог-психолог Т.А.Криштофик провела тренинговое занятие "Путешествие в страну чувств и эмоций". Учащиеся расширили своё представление об эмоциях и чувствах. Распознавали свои чувства и чувства других. Обучались передаче заданного эмоционального состояния различными выразительными средствами.
Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у адкрытай дыстанцыйнай паэтычнай акцыі «Мая родная мова, ганаруся табой!», якая праводзіцца з мэтай развіцця творчага патэнцыялу вучняў, далучэння праз мову да культурных традыцый беларускага народа і прымеркавана да Тыдня роднай мовы.
У рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” 19.09 вучні шостых класаў прынялі актыўны ўдзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў ”Маё любімае слова па-беларуску”.Воблакі слоў вучні складалі спачатку з дапамогай настаўніка, а потым самастойна, карыстаючыся спецыяльнымі сэрвісамі.
Нашая родная зямля багатая на маляўнічыя краявіды, шматлікія паданні і легенды, выбітных сыноў. Спрадвеку Беларусь натхняла мастакоў, паэтаў, музыкаў і іншых творцаў на стварэнне шэдэўраў. Часта мы не заўважаем прыгажосць вакол нас і не здагадваемся, якія таямніцы могуць захоўваць у сабе старажытныя муры нашых замкаў. Сярод вучняў 8"В" класа было праведзена мерапрыемства "Спазнай Беларусь". Мэта якога паказаць хараство нашай роднай зямлі не толькі у творах жывапісу і архітэктуры, але і пацвердзіць радкамі вядомых беларускіх вершаў ці празаічных твораў. І гэта васьмікласнікам удалося. Завяршылася мерапрыемства словамі: "Давайце спазнаваць Беларусь разам!"