Навигация

Опрос

Оцените новый сайт [?]

Самые читаемые новости:

***
Могилевский институт МВД Республики Беларусь Могилевский институт МВД Республики Беларусь Белорусская сельскохозяйственная академия
Архив новостей
Декабрь 2023 (47)
Ноябрь 2023 (96)
Октябрь 2023 (86)
Сентябрь 2023 (88)
Август 2023 (34)
Июль 2023 (34)

Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
Автор: alexmax |
24 октябрь 2016 |
Просмотров: 19612 |
Комментарии (0)
СШ № 2

Тэма: Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа

 

Мэта факультатыўных заняткаў:

павышэнне арфаграфічнай пісьменнасці вучняў,

развіццё культуры пісьма.

 

Задачы факультатыўных заняткаў:

  1. замацаваць, паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў аб правапісе раздзяляльнага мяккага знака і апострафа;
  2. удасканальваць арфаграфічную пісьменнасць вучняў;
  3. фарміраваць разуменне таго, што арфаграфічная пісьменнасць з’яўляецца адным з паказчыкаў маўленчай і агульнай культуры асобы.

 

Ход занятка

 

  1. Арганізацыйны момант.

Стварэнне псіхалагічнага настрою на ўрок.

Слова настаўніка. Добры дзень! Я  рада  бачыць  вас здаровымі, у добрым  настроі і вельмі спадзяюся  на  плённую  сумесную  працу.

 Метад  “Прадоўжы фразу  “Ад сённяшняй працы на занятку я чакаю…”

  1. Актуалізацыя і замацаванне раней засвоеных ведаў

Слова настаўніка. На мінулым занятку мы ўдасканальвалі нашы веды аб правапісе змякчальнага мяккага знака. Давайце ўспомнім, калі ж пішацца змякчальны мяккі знак?

2.1. Узнаўленне ведаў з дапамогай памятак-падказак,  якія раздадзены кожнаму вучню

“Правапіс  змякчальнага мяккага знака “

Змякчальны мяккі знак пішацца пасля з, л, н, с, ц, дз:

  1. На канцы слоў: гразь, столь, дзень, сумесь, радасць, моладзь.
  2. У сярэдзіне слоў пасля мяккага зычнага перад наступным цвёрдым:

                        пісьмо,дзядзька, цьма, барацьба, вазьму, дзьму.

Мяккі знак тут захоўваецца і ў тых выпадках, калі пры змене формы слова   наступны цвёрды зычны чаргуецца з мяккім зычным:

                        у пісьме, да дзядзькі, у цьме, аб барацьбе, возьмеш, дзьме.

  1. Пасля л перад наступным зычным:

                       колькі, пальцы, лялька, бэлька, гульня, але  галлё, ралля.

  1. У назоўніках:

    а) перад канчаткам –мі: грудзьмі, коньмі, слязьмі, людзьмі, дзецьмі;

    б) перад суфіксам –чык, калі зыходнае слова заканчваецца на –нь:

                       камень – каменьчык, агонь – агеньчык.

  1. У прыметніках:

    а) з суфіксам –еньк-, -аньк-, эньк-:

                        мякенькі, прыгожанькі, даражэнькі;

    б) утвораных ад назваў месяцаў на –нь, ад слова восень, кітайскіх назваў:

                        чэрвеньскі, студзеньскі, восеньскі, тайваньскі.

  1. У лічэбніках: пяцьдзесят, шэсцьсот, дзевяцьсот.
  2. У дзеясловах:

    а) перад канчаткам 1-й асобы множнага ліку –ма: злазьма, будзьма, сядзьма;

    б) перад канчаткам 2-й асобы –це (загадны лад): кіньце, сядзьце, злазьце.

  1. У постфіксах –сьці, -сь: калісьці( калісь), кагосьці(кагось), штосьці (штось).
  2. У прыслоўі: ледзьве.

 

Мяккі знак не пішацца:

  1. пры асіміляцыйнай мяккасці: збіраць – збор, змяняць – змена.
  2. пры перадачы фанетычнага падаўжэння: ззянне, калоссе, вецце.
  3. перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, калі гэта не назвы месяцаў: конскі, смаргонскі, хатынскі, але восеньскі;
  4. пасля губных у канцы слова: верф, голуб, стэп, насып, восем;
  5. у словах кончык, вагончык, балончык, меншы, але большы.

 

 

2.2. Слоўнікавы дыктант. Растлумачыць правапіс мяккага знака.

 

Насенне, смех, цясляр, некалькі, вільгаць, гляньце, наўцёкі, разбіць, возьмеш, дзверы, чацвёрты, зацвісці, пасля, забудзьце,  дзесьці.

 

Слова настаўніка. Хто з вас не дапусціў ні адной памылкі? Хто задаволены сваім вынікам?

 

2.3. Арфаграфічная хвілінка. Змены ў Новай рэдакцыі Правіл па тэме “Змякчальны мяккі знак”. Звяртанне да слайдаў.

 

 

 

 

 

 

Новая рэдакцыя Правіл

 

       

 

 

2.4. Блок дыягнастычных заданняў. Індывідуальна кожнаму вучню прапанавана ўставіць прапушчаныя літары

  1. Версал...скі, смаргон...скі, ліпен...скі, звер..., кон...чык, вандроў...е, міл...ён, мен...ш, перабол...шыць, цян...шан...скі, грыл...яж, вераб...іны, саў...ю, трох...ярусны, надвор...е, Заслаў...е, сузор...е.

 

2.Познан...скі, камен...чык, воз...мем, Савел...еў, хтос...ці, дз...веры, кон...скі, Чэрвен...скі, Хатын...скі, аб...інець, двух...ярусны, мядз...ведзь, кан...ён, куп...ё, снежан...скі, пяц...сот, ц...мяны, абедз...ве.

 

3.Агледз...ся, урал...скі, Об..., кобрын...скі, карэн...чыкі, воз...чык, жнівен...скі,                    цюмен...скі, тайван...скі, пензен...скі, капыл...скі, любан...скі, Нарач..., алтар..., ровен...скі, голуб..., верасен...скі, сем.., пяц...дзясят, вагон...чык.

 

4.Чапял...нік, эмул...сія, кар...ерыст, піс...маносец, рэдз...ка, камп...ютар, фал...ш, снежан...скі, разан...скі, трох...ярусны, інтэрв...ю, кімс...ці, Яўген...евіч, дз...ме, дз...веры, парц...ера, аген...чык, кон...чык.

 

5.Кап...яносец, перабол..шванне, змен...шыць, якіс...ці, філ...трат, раз...юшаны, фел...етон, кур...ер, агледз...ся, без...языкі, восен...скі, любан...скі, лепел...скі, струмен...чык , шэсц...сот, Кляз...ма, рал...ля, чэрвен...скі, саў...ю.

 

6.Вераб...іны, верф...ю, абал...ю, Ул...яна, мыш...у, пяс...няр, піс...мен...нік, ц...мяны, хрэс...біны, з...ядаць, дз...мухавец, хадз...ба, кап....ё, ліпен...скі, кон...скі, Чэрвен...скі, чамус...ці, соцен...ка, старэн...кі, камен...чык.

 

Самаправерка напісанага   пры дапамозе інфармацыйных лістоў:

 

1.Версальскі, смаргонскі, ліпеньскі, звер, кончык, вандроўе, мільён, менш, перабольшаць, цяньшанскі, грыльяж, вераб’іны, саўю, трох’ярусны, надвор’е, Заслаўе, сузор’е.

 

2.Познанскі, каменьчык, возьмем, Савельеў, хтосьці, дзверы, конскі, Чэрвеньскі, Хатынскі, аб’інець, двух’ярусны, мядзведзь, каньён, Куп’ё, снежаньскі, пяцьсот, цьмяны, абедзве.

 

3.Агледзься, уральскі, Об, кобрынскі, карэньчыкі, возчык, жнівеньскі, цюменскі, тайванскі, пензенскі, капыльскі, любанскі, Нарач, алтар, ровенскі, голуб, верасеньскі, сем, пяцьдзясят, вагончык.

 

4.Чапяльнік, эмульсія, кар’ерыст, пісьманосец, рэдзька, камп’ютэр, фальш, снежанскі, разанскі, трох’ярусны, інтэрв’ю, кімсьці, Яўгеньевіч,  дзьме,  дзверы, парцьера, агеньчык, кончык.

 

5.Кап’яносец, перабольшванне, зменшыць, якісьці, фільтрат, раз’юшаны, фельетон, кур’ер, агледзься, без’языкі, восеньскі, любанскі, лепельскі, струменьчык , шэсцьсот, Клязьма, ралля, чэрвеньскі, саўю.

 

6.Вераб’іны, верф’ю, абалью, Ульяна, мышшу, пясняр, пісьменнік, цьмяны, хрэсьбіны, з’ядаць, дзьмухавец, хадзьба, кап’ё, ліпеньскі, конскі, Чэрвеньскі, чамусьці, соценка, старэнькі, каменьчык.

 

 

3.Слова настаўніка. Правапіс якіх слоў выклікаў ў вас цяжкасці? Ці будзе пісацца ў гэтых словах змякчальны мяккі знак? Як вы размяжоўвалі правапіс апострафа і мяккага знака? Тэма сённяшняга занятка “Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа”

Мэтавызначэнне разам з вучнямі

-Давайце  паспрабуем  сфармуляваць  задачы  занятка пры  дапамозе  мэтавызначальных  слоў

Вучні  фрмулююць  задачы  занятка.

 

 4.Тэарэтычны блок.

Памятака-падказака:

Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа

Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля літар з, с, дз, ц, л, н, перад галоснымі е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі [йэ], [йо], [йу], [йа], [йі]:

  1. у словах іншамоўнага паходжання: медальён, барэльеф, альянс, Льюіс;
  2. ва ўласных назоўніках, утвораных ад імён на -ій перад суфіксам -еў-(-ев-):

Аркадзій – Аркадзьеў, Аркадзьевіч, Васілій – Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, але

Васіль – Васілевіч, Анатоль – Анатолевіч, Генадзь – Генадзевіч;

  1. у словах Ілья, Ульяна, Касьян і вытворных ад іх;
  2. у формах дзеяслова ліць: лью, льеш, выльецца.

Запомніце: дзяк, дыякан, булён.

Апостраф пішацца перад е, ё, ю, я і націскным і:

  1. пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны: між’ярусны, аб’інець, з’ява;
  2. у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-:

двух’ярусны, трох’якарны;

  1. у сярэдзіне слоў пасля зычных, акрамя з, л, с, дз, ц і ў: інтэрв’ю, В’етнам, Буш’е, Лук’янаў, ін’екцыя, кан’юнктура, куп’ё, сям’я, але шчаўе, здароўе, салаўіны, саўю, Іўе.

5.Практычны блок.

Слова настаўніка. Зараз нашы тэарэтычныя веды неабходна прымяніць на практыцы і выканаць наступныя заданні.

-Наколькі вы пашырылі свае веды  па сённяшняй тэме і гатовы да ЦТ , праверым выканаўшы тэст у праграме Знак. Тэсціраванне.Беларуская мова. Падрыхтоўка да ЦТ. Правапіс апострафа і мяккага знака. Практычны.

  Праца на камп’ютары.

-Ці ёць сярод вас хто-небудзь, хто не зробіў ніводнай памылкі, і вам няма неабходнасці ўдасканальваць свае веды?

 

6.Фізкультхвілінка. Захоўваем здароўе вашых вачэй

   

 

  1. Даследчая работа

Сярод прыведзеных рускіх слоў выберыце тыя, якія па-беларуску будуць пісацца з мяккім знакам і запішыце іх ў адзін слупок, а тыя, якія будуць пісацца з апострафам – у другі.Словы ж , у якіх не  пішацца ні апостраф, ні мяккі знак не запісвайце. У дапамогу сабе можаце ўзяць руска-беларускі або перакладны слоўнік, якія ёсць у вас на парце.

 

Словы для перакладу:

Бильярд, объект, Нарочь, подпись, полынь, верфь, серьёзный, семья, пятьюдесятью, июльский, Кондратьев, соловьи, ведёшь, пьеса, курьер, рельеф, сольфеджио, песенка.

 

Адказы змешчаны на слайдзе.

 

-Якое з прыведзеных слоў змяніла сваё напісанне згодна з Новымі Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі? ( Слова сальфеджыа)

 

6.Самааналіз і самаацэнка.

Слова настаўніка. Цяпер прааналізуйце змест сённяшняга занятку і свой удзел у працы.

  1. Ці атрымалі вы тыя веды і ўменні, якія былі вызначаны ў мэтах занятку?
  2. Якія памылкі вы зрабілі? Чаму? Якіх ведаў не хапае?
  3. Як вы ацэньваеце ўласную дзейнасць – станоўча ці адмоўна – і чаму?
  4. Як веды, атрыманыя сёння на факультатыве, дапамогуць вам на ўроках беларускай мовы?

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем





Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

СШ №2 г.Свислочь










Сайты учреждений образования